Усе навіны
Video

Хадасевіч пра званне найлепшага гульца ЧБ: «У Марозава быў адзін канкурэнт – гэта Савіцкі»

13 снежня, 23:05

Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich-LIVE» пракаментаваў перамогу нападаючага мінскага «Дынама» Уладзіслава Марозава ў намінацыі найлепшага футбаліста чэмпіянату Беларусі ў 2023-м годзе.

«Усё вельмі банальна па персоне Улада Марозава. Ён стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату. Мы гэта ведалі без усялякіх галасаванняў. Потым ён стаў найлепшым нападаючым. Так звычайна бывае. Хто больш за ўсіх забівае, той становіцца нападаючым.

Гэта значыць форварды, бамбардзіры, якія прыходзяць на гэты зорны матч, яны звычайна забіраюць усе статуэткі. Так было, памятаю, з Рэнанам Брэсанам, які ўсё забраў ўсё на свеце. Так было з некаторымі іншымі форвардамі – Віталя Радзівонава можна ўспомніць, Макса Скавыша. Усё гэта ў адну брамку, што завецца.

Але Улад Марозаў найлепшы гулец чэмпіянату. Вось тут, мусіць, маглі б быць нейкія нюансы. Мы маглі б паспрачацца, ці найлепшы ён гулец ці не найлепшы. Мусіць, яму канкурэнцыю мог бы стварыць Павел Савіцкі.

Проста найлепшы гулец чэмпіянату, як правіла, выбіраецца са складу чэмпіёна, і Улад Марозаў, як раз па гэтым паказчыку вельмі падыходзіць. Мала таго, што ён шмат забіў, яскрава глядзеўся, асабліва ў першай палове і, уласна, стаў чэмпіён. Таму трэба і даваць найлепшаму іграку са складу чэмпіёнаў.

Ці былі яшчэ ў складзе чэмпіёнаў кандыдаты? Я думаю, што так. Найперш, абаронцы. Напэўна, Паліцевіч у першую чаргу, можа быць, нават Арынья. Тут такая дыскусійная тэма.

Але насамрэч ва Улада Марозава быў адзін канкурэнт са складу срэбнага прызёра чэмпіянату – гэта Павел Савіцкі. І калі б ён яскрава бліскаў на фінішным адрэзку 2023 года, у рамках чэмпіянату, перш за ўсё, не Еўракубка, то, вядома, ён мог бы паспрачацца за гэтую ўзнагароду з Уладам Марозавым і забраць яе. Але, як склалася, так склалася», – сказаў Хадасевіч.