Усе навіны

Крысціян Пулішыч: «На жаль для «Мілана», «Барусія» Д не выйграла ў «ПСЖ»

14 снежня, 17:15

Паўабаронца «Мілана» Крысціян Пулішыч пракаментаваў перамогу над «Ньюкаслам» (2:1) у Лізе чэмпіёнаў.

«Змешаныя пачуцці. Мы задаволены вынікам і гульнёй у другім тайме.

Але нам патрэбна была перамога дортмундскай «Барусіі» над «ПСЖ». На жаль для нас, яна не выйграла», – сказаў Пулішыч.

«Мілан» з 8 ачкамі заняў трэцяе месца ў групе і выйшаў у плэй-оф Лігі Еўропы. Калі б «Барусія» Дормунд перамагла «ПСЖ», то італьянцы згулялі б у 1/8 фіналу ЛЧ.