Усе навіны

Холанд, Мбапэ і Месі – тры прэтэндэнты на ўзнагароду «The Best» ад ФІФА

14 снежня, 18:51

ФІФА назвала апошнюю тройку прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі «The Best» па выніках 2023 года.

Зараз на званне найлепшага гульца прэтэндуюць Эрлінг Холанд («Манчэстэр Сіці» / зборная Нарвегіі), Кіліян Мбапэ (ПСЖ / зборная Францыі) і Ліянель Месі («Інтэр Маямі» / зборная Аргенціны).

Са спісу намінантаў выбылі Кевін дэ Бруйнэ («Манчэстэр Сіці»), Бернарда Сілва («Манчэстэр Сіці»), Хвіча Кварацэлія («Напалі»), Хуліян Альварэс («Манчэстэр Сіці»), Ількай Гюндоган («Манчэстэр Сіці»), Родры («Манчэстэр Сіці», Віктар Асымхен («Напалі»), Дэклан Райс («Вест Хэм»/«Арсенал») і Марсела Брозавіч («Інтэр»/«Аль-Наср»).

Вынікі ўлічваюцца з 20 снежня 2022 года па 20 жніўня 2023 года. Пераможца будзе абвешчаны 15 студзеня.

Нагадаем, цяперашнім уладальнікам прэміі «The Best» з'яўляецца Ліянель Месі.