Усе навіны

Шкурын заняў чацвёртае месца ў галасаванні за найлепшага футбаліста Беларусі-2023

14 снежня, 21:10
5

«Прэсбол» апублікаваў топ-10 гульцоў па выніках галасавання за найлепшага футбаліста Беларусі-2023.

Рэспандэнты называлі тры прозвішчы. За кожнае першае месца гульцу налічваліся тры ачкі, за другое – два, за трэцяе – адно.

Галасы размеркаваліся такім чынам:

1. Макс Эбонг, «Астана» – 374 ачкі (88 першых месцаў, 45 другіх, 20 трэціх);

2. Уладзіслаў Марозаў, «Дынама» Мінск – 269 (42, 46, 51);

3. Павел Савіцкі, «Нёман» – 161 (22, 34, 27);

4. Ілля Шкурын, «Сталь» Мелец – 125 (32, 11, 7);

5. Сяргей Паліцевіч, «Дынама» Мінск – 113 (17, 19, 24);

6. Дзмітрый Анцілеўскі, БАТЭ – 105 (16, 21, 15);

7. Ягор Зубовіч, «Нёман» – 82 (12, 15, 16);

8. Арцём Канцавы, БАТЭ – 68 (11, 12, 11);

9. Дзяніс Палякоў, «Хапаэль» Хайфа – 55 (7, 11, 12);

10. Кірыл Капленка, «Арэнбург» – 53 (6, 9, 17).