Усе навіны

Матч «Борнмут» – «Лутон» не будуць дагульваць 16 снежня з-за сітуацыі з Лок'ерам

16 снежня, 20:36

Матч 17-га тура АПЛ «Борнмут» – «Лутон» сёння, 16 снежня дайграны не будзе. Гульня была спынена ў другім тайме пры ліку 1:1.

На 59-й хвіліне абаронца «Лутона», капітан каманды Том Локʼер лёг на газон у цэнтры поля, адразу да яго прыбеглі партнёры і гульцы «Борнмута», каб аказаць дапамогу. Галоўны трэнер «Лутона» Роб Эдвардс выбег на поле і папрасіў футбалістаў расступіцца, каб медыкі атрымалі доступ да Локера.

Матч быў прыпынены. Пасля гэтага яго вырашылі не аднаўляць. Па інфармацыі ад лекараў, футбаліст быў у прытомнасці і рэагаваў на раздражняльнікі. Іншай інфармацыі аб стане ягонага здароўя пакуль няма.

У траўні гэтага года Локьер губляў прытомнасць на полі ў фінале плэй-офа за выхад у АПЛ. Тады капітана замянілі. Пасля гэтага выпадку яму зрабілі аперацыю на сэрцы, таму што яму дыягнаставалі фібрыляцыю перадсэрдзяў – стан, якое можа пацягнуць за сабой нерэгулярную або анамальна хуткую частату сардэчных скарачэнняў.