Усе навіны

Абноўлены клубны рэйтынг УЕФА: беларускія клубы значна ўпалі

17 снежня, 20:50

УЕФА апублікаваў абноўлены клубны рэйтынг.

БАТЭ апусціўся са 107-й на 151-ю пазіцыю. У папярэднім рэйтынгу ўлічваўся сезон еўракубкаў 2018/2019. Тады БАТЭ дабраўся да 1/16 Лігі Еўропы, дзе прайграў «Арсеналу». Гэта прынесла клубу 8000 балаў рэйтынгу. Але ў новым рэйтынгу гэты сезон больш не ўлічваецца, таму зараз БАТЭ размяшчаецца на 44 пазіцыі ніжэй.

Таксама ў рэйтынгу апусціліся і іншыя белклубы:

«Шахцёр» – са 168-й на 216-ю,

Мінскае «Дынама» – з 241-й на 284-ю,

Брэсцкае «Дынама» – з 219-й на 316-ю,

«Гомель» – з 393-й на 407-ю,

«Віцебск» – з 396-й на 413-ю.

Падняцца змагло толькі «Тарпеда-БелАЗ» – з 394-ай на 340-ую. Таксама ў рэйтынгу з'явіўся «Нёман». Папярэднія 5 гадоў ён не выступаў у еўракубках, а зараз займае 385-е месца.