Усе навіны

«Арсенал» узначаліў турнірную табліцу АПЛ

17 снежня, 22:03

«Арсенал» падняўся на першае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Англіі.

Падапечныя Мікеля Артэты зрабілі гэта дзякуючы перамозе над «Брайтанам» (2:0) і страце ачкоў «Ліверпулем» у гульні з «Манчэстэр Юнайтэд» (0:0).

Пасля 17 згуляных матчаў у каманды Аляксандра Зінчанкі 39 ачкоў.

У другога «Ліверпуля» і трэцяй «Астан Вілы» па 38 балаў. У топ-4 таксама ўваходзіць «Манчэстэр Сіці» – 34 ачкі.

«Юнайтэд» з 28 баламі сёмыя, «Чэлсі» з 22 – 10-й.

Каляндар «Арсенала» тут.