Усе навіны

Мендзі і Карвахаль прапусцяць матч з «Алавесам» – у «Рэала» траўміраваныя 4 абаронцы

19 снежня, 18:45

Два абаронцы «Рэала» не згуляюць супраць «Алавеса» ў 18-м туры Ла Лігі, паведамляе інсайдэр Хаўер Бірланга.

Левы латэраль Ферлан Мендзі атрымаў невялікае пашкоджанне ў гульні з «Вільярэалам» (4:1) і прапусціць 10 дзён. Правы латэраль Дані Карвахаль не паспеў аднавіцца да гульні з «Алавесам» і вернецца на поле пасля Калядаў.

Усяго зараз у мадрыдцаў 4 траўміраваныя абаронцы – Эдэр Мілітаа і Давід Алаба маюць парваныя крыжападобныя сувязі.

Цэнтрхаў Федэрыка Вальвердэ сёння, 19 снежня, трэніраваўся індывідуальна, але чакаюць, што вернецца ў агульную групу перад матчам з «Алавесам». Усіх траўміраваных гульцоў «Рэала» можна паглядзець тут.

«Рэал» знаходзіцца на 2-м месцы ў Ла Лізе. Наступны матч мадрыдцаў – 21 снежня ў гасцях супраць «Алавеса», каляндар тут.