Усе навіны

Жаан Лапорта: «Хочам, каб Фелікс і Кансэлу сталі паўнавартаснымі гульцамі «Барселоны»

19 снежня, 20:12

Прэзідэнт «Барселоны» Жаан Лапорта распавёў пра планы клуба адносна двух арандаваных футбалістаў – Жааў Фелікса і Жааў Кансэлу.

«Іх агенты, «Атлетыка» і «Ман Сіці» ужо сказалі нам, што спатрэбіцца, каб падпісаць іх.

Жадаем, каб абодва Жааў былі сталымі чальцамі каманды, а не арандаванымі. Паглядзім, як гэта будзе разьвівацца. Адчуваю, што ўсе бакі будуць задаволеныя ў канцы», – сказаў Лапорта.

Была інфармацыя, што «Барселона» разглядае магчымасць выкупу Кансэлу і Фелікса ўжо ў студзені.

«Атлетыка» ацэньвае Фелікса прыкладна ў 80 мільёнаў еўра, тады як каталонцы хацелі б знізіць кошт да 40 млн + гатовыя ўключылі ў здзелку якога-небудзь гульца, які падабаецца трэнерскаму штабу «матраснікаў».

Што тычыцца Кансэлу, то «Манчэстэр Сіці» разлічвае атрымаць прыкладна 25 млн за партугальца, а «Барселона" гатова заплаціць дзесьці 15 млн.

Статыстыка 24-гадовага Фелікса тут, 29-гадовага Кансэлу – тут.

Трансферныя навіны «Барселоны» чытайце тут.