Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «А якія былі страты ў «Нёмана»? Так, Жукоўскі і Курганскі – іх не далі заявіць, паўгода спрабавалі»

19 снежня, 20:45

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч распавёў пра праблемы у камандзе з лімітамі на маладых гульцоў у ЧБ і пра фармаванне складу на сезон-2023.

– У мінулым годзе ў нас таксама былі памылкі. Але я не магу хлапчукоў плавіць і распавядаць пра іх промахі. Ды і з гэтымі лімітамі таксама была праблема. Паставілі ў вароты Артура Маліеўскага мы трыццаць удараў нанясем, а нам два і абодва залятаюць. І як гэта растлумачыць? Вельмі добры сезон правёў Косця Рудзянок. У многім гэта заслуга Аляксандра Сулімы. Ён дапамог чалавеку, які быў ужо нікому не патрэбен, які патрапіў да нас чыста выпадкова. Дапамог стаць гульцом нацыянальнай зборнай. Гэта да пытання пра работу трэнерскага штаба і ўзровень нашых спецыялістаў. Можна сказаць, мы апантаныя людзі, дакладныя і ў меру справядлівыя.

– Фарміраванне каманды на сезон-2023 ішло па плане? Ці не шмат гульцоў страцілі?

– А якія былі страты? Жукоўскі і Курганскі так, гэта страты. Пра іх можна пагаварыць. Жукоўскі быў капітанам каманды. Курганскі адным з асноўных варатароў. Мы доўга змагаліся, каб яны засталіся. Валера гулец, які можа і зараз адным росчыркам пяра зрабіць вынік. Але так атрымалася, што нам не далечы магчымасці іх заявіць. Паўгода спрабавалі. Яны добрыя і прыстойныя хлопцы. Я ў іх заўсёды верыў. Яны і зараз павіншавалі, – сказаў Кавалевіч.

У сакавіку 2023 года экс-футбалісты «Нёмана» Валеры Жукоўскі, Сяргей Курганскі, Раман Пасевіч і Яўген Ляшко трапілі ў «чорны спіс» так званага Мінспорту.

Нагадаем, у снежні 2022-га «Трыбуна» паведамляла пра стварэнне «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні з пераліку, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.