Усе навіны

Беларускі агент: «Як па мне, Марозаў не дацягвае па ўзроўню нават да «Арэнбурга», таму ўмоўна і адпраўляю яго ў ФНЛ»

20 снежня, 15:16
7

Беларускі агент падзяліўся меркаваннем пра тое, куды можа перайсці лепшы бамбардзір вышэйшай лігі-2023 Уладзіслаў Марозаў.

– А вось той жа Марозаў з «Дынама», думаю, паедзе ў ФНЛ. Калі бясплатна, то яго напэўна гатовы былі б узяць прадстаўнікі ніжняй часткі табліцы РПЛ. Але калі за яго трэба плаціць – а гэта так, таму што кантракт дзейны, – то возьме хто-небудзь з ФНЛ. Але і тут пытанне ў тым, якую суму запытае «Дынама».

– А ў Турцыю, куды клікалі летам, Марозаў яшчэ можа з'ехаць?

– Наогул не разумею, як летам зʼявілася такая цікавасць, улічваючы значнае паніжэнне ўзроўню першынства Беларусі. Паверце, зараз нават званне лепшага бамбардзіра чэмпіянату не асабліва каціруецца за мяжой, там разумеюць, які ўзровень нашага турніру. Плюс вы паглядзіце: Марозаў – не сказаць, што асноўны нападаючы «Дынама». Не было такога, што ён гуляў увесь час, забіваў і вылучаўся сярод іншых. Ён проста ў роўнай канкурэнцыі выглядаў нядрэнна і пры гэтым запаліў у чэмпіянаце Беларусі. І тое ў адным сезоне. Як складзецца наступны год, пытанне.

– Калі ён апынецца ў ФНЛ, то ў камандзе з верхняй частцы табліцы?

– Думаю так. Судзячы па пераходах гульцоў у «Тарпеда», «Арсенал», нейкія беларускія сувязі там ёсць, таму яны маглі б дапамагчы і Марозаву.

– А калі ўсё ж зірнуць на ніжнюю палову табліцы РПЛ?

– Там, напрыклад, ёсць «Арэнбург», які ідзе 14-м. Але, як на мяне, Марозаў не дацягвае па ўзроўні нават да гэтай каманды, таму ўмоўна і адпраўляю яго ў ФНЛ. Больш за тое, нават не думаю, што тульскі «Арсенал» будзе гатовы плаціць за такога футбаліста столькі, колькі запытае «Дынама». А запытае яно нямала. Бахар і Вакуліч, абʼектыўна, слабейшыя за Марозава, але яны трапілі ў «Арсенал». Чаму? Бо прыйшлі вольнымі агентамі. За нападаючага расіяне наўрад ці захочуць аддаваць грошы, – сказаў агент.

Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.

Паказаць яшчэ 7