Усе навіны

11 футбалістак пакінулі «Дынама-БДУФК»

20 снежня, 17:33

11 футбалістак пакінулі склад «Дынама-БДУФК», якое ў мінулым сезоне стала чэмпіёнам Беларусі.

З каманды сышлі брамнік Кацярына Уласевіч, абаронцы Ксенія Кубічная, Анастасія Папова, Аліна Скідан, Дар'я Татарын, паўабаронцы Анастасія Ліннік, Віта Нікалаенка, Анастасія Шлапакова, нападнікі Вікторыя Валюк, Кацярына Дудко, Дарʼя Сцяжко.

Усе футбалісткі пакінулі клуб па заканчэнні дзеяння кантрактаў.