Усе навіны

Сувораў – пяты па маладосці трэнер у гісторыі вышэйшай лігі

21 снежня, 11:59

30-гадовы новы галоўны трэнер «Шахцёра» Станіслаў Сувораў увойдзе ў топ-5 самых маладых трэнераў у гісторыі вышэйшай лігі.

Football.by паведамляе, што Сувораў стане пятым сярод самых маладых трэнераў вышэйшай лігі на момант дэбюту пасля Кірылы Альшэўскага (27 гадоў 186 дзён), Аляксея Шпілеўскага (30 гадоў 132 дні), Аляксея Кучука (30 гадоў 260 дзён) і Віктара Ганчарэнкі (30 300 дзён).

У мінулым сезоне Сувораў быў асістэнтам Аляксея Багі.