Усе навіны

Абрамовіч прайграў суд па адмене санкцый, накладзеных на яго ЕС

21 снежня, 13:32

Экс-уладальнік «Чэлсі» Раман Абрамовіч прайграў судовы працэс па адмене санкцый, якія на яго наклаў Еўрапейскі Саюз пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Паседжанне прайшло ў сераду, 20 снежня, у Люксембургу.

Генеральны суд ЕС пакінуў у сіле абмежаванні, уведзеныя ў сакавіку 2022-га ў дачыненні да расійскага бізнесмена, які падаў іск супраць гэтых санкцый. У ходзе суда была адзначана роля расійскай кампаніі Evraz і тое, як металургічны і горназдабываючы бізнэс забяспечыў вялікую крыніцу даходу для ўрада Расіі і дапамог ва ўварванні ва Украіну.

Абрамовіч мае права абскардзіць гэтае рашэнне.

Нагадаем, што ўвесну мінулага года ЕЗ заявіў, што Абрамовіч «меў прывілеяваны доступ да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і падтрымліваў з ім сяброўскія адносіны. Гэтая сувязь дапамагла захаваць яму значную частку сваіх грошай».