Усе навіны

Аляксей Анцілеўскі можа перайсці ў брэсцкае «Дынама» (Вуха)

21 снежня, 19:17

Як паведамляе Telegram-канал «Вуха», беларускі нападаючы Аляксей Анцілеўскі з высокай доляй імавернасці пяройдзе ў брэсцкае «Дынама».

Мінулы сезон 21-гадовы футбаліст правёў у «Славіі», якая арандавала яго ў «Тарпеда-БелАЗ». У 25 матчах Вышэйшай лігі Анцілеўскі-малодшы вызначыўся трыма галамі і дзвюма галявымі перадачамі.