Усе навіны

Джані Інфанціна: «Рашэнне Суда ЕС нічога не мяняе. Мы арганізоўвалі найлепшыя спаборніцтвы ў свеце, і так будзе і надалей»

21 снежня, 21:40

Прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна пракаментаваў рашэнне Суда Еўрапейскага Саюза, які пастанавіў, што УЕФА і ФІФА дзейнічалі супраць заканадаўства па канкурэнцыі, заблакаваўшы стварэнне Суперлігі ў 2021 годзе.

«З вялікай павагай да Еўрапейскага суда, але сённяшняе рашэнне насамрэч нічога не мяняе.

Гістарычна склалася так, што мы арганізоўвалі найлепшыя спаборніцтвы ў свеце, і так будзе і далей.

Мы будзем працягваць праводзіць найбольш відовішчныя, канкурэнтаздольныя і значныя турніры ў свеце і выкарыстоўваць нашы даходы для развіцця футбола ва ўсіх кутках зямнога шара праз праграмы салідарнасці, якія забяспечваюць менш прывілеяваным выгаду ад гэтых найлепшых спаборніцтваў.

ФІФА будзе працягваць гэта, як заўсёды, у цесным супрацоўніцтве з нашымі асацыяцыямі-членамі, канфедэрацыямі і ўсімі зацікаўленымі бакамі футбола на выключную карысць нашай гульні – ва ўсім свеце. Усе разам», – сказаў Інфанціна.