Усе навіны

19-гадовы Свідзінскі працягнуў кантракт з БАТЭ

22 снежня, 15:07

19-гадовы абаронца Мацвей Свідзінскі прадоўжыў кантракт з БАТЭ. Пагадненне разлічана да канца 2025 года.

У галоўнай камандзе БАТЭ дэбютаваў 6 мая 2023 года ў гасцявым пераможным матчы 7-га тура чэмпіянату з «Белшынай» (3:0), ён выйшаў на замену на 84-й хвіліне. Увосень стаў рэгулярна гуляць за асноўны склад. Усяго ён правёў 11 матчаў у чэмпіянаце-2023.

Генеральны дырэктар БАТЭ Андрэй Капскі прагаласаваў за Свідзінскага як за найлепшага футбаліста ЧБ-2023.