Усе навіны

Антон Шрамчанка: «Калі хочаш звязаць жыццё з футболам, ты павінен чытаць навіны, глядзець матчы, глядзець на прафесіяналаў, сачыць за сваімі мышцамі»

22 снежня, 19:39
1

Беларускі футбаліст Антон Шрамчанка падзяліўся меркаваннем, як дзецям трэба працаваць над сабой, каб стаць прафесійнымі футбалістамі.

– Дай параду дзіцяці, які хоча патрапіць у футбол. Што яму рабіць, каб патрапіць менавіта ў вялікі футбол, а не застацца вось у гэтай маладзёжцы.

– Мне здаецца, што самае галоўнае, гэта праца. Каб ты не ленаваўся працаваць і цалкам аддаваўся гэтай справе. Незалежна, гэта спорт ці свая праца. Калі ты хочаш звязаць сваё жыццё з футболам, ты павінен шмат ад чаго адмовіцца. У цябе не будзе, хутчэй за ўсё, нейкіх вечарынак.

Ты павінен быць поўнасцю пагружаны ў футбол, аж да таго, што ты павінен чытаць навіны, што адбываецца ў свеце, занурацца, глядзець матчы, нешта для сябе падкрэсліваць. А ў сёлетніх рэаліях можна ў інтэрнэце глядзець, як цяперашнія прафесіяналы рыхтуюцца да гульняў, як яны аднаўляюцца, які ў іх трэніровачны працэс, як яны індывідуальна трэніруюцца.

Таксама важна, як ты індывідуальна трэніруешся, таму што ўсё гэта могуць перакрэсліць твае траўмы, а ад траўм ніхто не застрахаваны. І каб іх неяк паспрабаваць пазбегнуць, табе трэба індывідуальна сачыць за сваімі мышцамі, звязкамі мышц, косткамі.

Трэба працаваць, не зважаць на сваіх сяброў. Бывае, узрост мяшае і жаночы пол, бывае алкаголь мяшае. Нейкі азарт перашкаджае. Напрыклад, ты адчуваеш, што нейкія грошы табе паступаюць у 15-16 год. Ты яшчэ нібы малады, табе паступаюць нейкія грошы, ты пачынаеш апускацца ўжо не ў футбол, а ў іншыя дзвіжухі.

– А што рабіць бацькам маладога футбаліста, 9-10 гадоў, 12. Як бацькам паводзіць сябе: прымушаць яго фізічна, неяк напружваць пастаянна, ці наадварот даваць слабіну?

– Цяжка даць парады, асабліва ў цяперашняй сітуацыі, тут столькі псіхалагічных літаратур, падкастаў, YouTube-каналаў, што тут да кожнага дзіця павінен быць свой падыход. Маё разуменне такое, што заўсёды, і ў футболе, дысцыпліна б'е клас. Таму з дзіцем трэба быць дысцыплінаваным. Калі ён любіць гэтую справу, але лянуецца яе выконваць, не хоча ісці на трэніроўку ці не хоча глядзець футбол, які ён любіць. Напрыклад, раптам яго там паклікалі сябры гуляць, ці на ютубчыку хочацца зірнуць нешта, ці ў ФІФУ паганяць. Тады неяк паспрабаваць знайсці падыход да дзіця, каб прымусіць яго трэніравацца і працаваць над сабой, – сказаў Шрамчанка.