Усе навіны

Джым Рэткліф набыў 25% акцый «Манчэстэр Юнайтэд». Клуб атрымае 300 мільёнаў долараў інвестыцый

24 снежня, 19:50

«Манчэстэр Юнайтэд» абвясціў пра тое, што брытанскі бізнесмен, мільярдэр заснавальнік і гендырэктар кампаніі INEOS сэр Джым Рэткліф набыў 25% акцый клуба.

Указана, што бакі дамовіліся аб тым, што сям'я Глейзераў і акцыянеры класа А атрымаюць па 33 долары за акцыю. Клуб атрымае 300 мільёнаў долараў інвестыцый.

Акрамя таго, INEOS дэлегавалі адказнасць за кіраванне футбольнымі аперацыямі. 71-гадовы Рэткліф займае другое месца ў спісе найбагацейшых людзей Вялікабрытаніі. Яго багацце ацэньваецца ў 29,6 млрд фунтаў.

У 2017 годзе ён набыў таксама «Лазанну» і «Ніцу».