Усе навіны

Новы мінарытарны ўладальнік «МЮ» лічыць, што штат клуба з каля 1000 работнікаў можна скараціць на 25-30%.

27 снежня, 12:00

Новы мінарытарны ўладальнік «Манчэстэр Юнайтэд» Джым Рэткліф, які зараз будзе адказваць за спартовы складнік дзейнасці клуба, плануе скараціць штаб працаўнікоў. Пра гэта паведамляе The Guardian.

Брытанец папросіць знешняга аўдытара ацаніць структуру і выдаткі клуба для аптымізацыі працы сістэмы. Папярэдне плануецца значнае скарачэнне – Рэткліф лічыць, што гэта павінна быць 25-30% ад агульнай колькасці каля 1000 работнікаў штата.

Адзначаецца, што з прыходам Джыма асноўная ўвага накіравана на паняцце «фінансавай дысцыпліны», якая, у прыватнасці, абавязана правілам фінансавага фейр-плею і лімітамі, у якіх апынуўся «МЮ» па выніках апошніх трансферных вокнаў.

Нагадаем, што Рэткліф набыў 25% акцый клуба, а манкуніянцы атрымаюць 300 мільёнаў долараў інвестыцый.