Усе навіны

Луіш Фігу: «Хацелася б як-небудзь прыехаць у Беларусь, каб лепш даведацца пра культуру і людзей»

28 снежня, 12:37
1

Экс-гулец зборнай Партугаліі Луіш Фігу падзяліўся ведамі аб Беларусі.

– Вы шмат падарожнічаеце. Ці былі калісьці ў Беларусі? Што ведаеце пра нашу краіну?

– Сапраўды, я шмат езджу па свеце, але яшчэ ні разу не быў у Беларусі. Спадзяюся, аднойчы будзе шанц пазнаёміцца з краінай. Мне вядома пра яе не так шмат, але хацелася б як-небудзь прыехаць, каб лепш пазнаць культуру і людзей. Буду чакаць такой магчымасці.

– У Instagram вы падпісаныя на беларуску Арыну Сабаленку. Вам яна падабаецца як тэнісістка? Чаму сочыце за ёй?

– Імкнуся сачыць за вялікімі спартсменамі і камандамі, людзьмі, якія з'яўляюцца значнымі фігурамі. Сабаленка – адна з найлепшых тэнісістак свету, а я цікаўлюся гэтым відам спорту. Ён мне падабаецца, таму назіраю за чэмпіёнамі.

– Беларускія клубы некалькі разоў сустракаліся з партугальскімі ў еўракубках. Барысаўскі БАТЭ гуляў з «Бенфікай», «Порту» і «Марытыму», мiнскае «Дынама» – са «Спортынгам» і «Насьёналам». Ці памятаеце якія-небудзь з гэтых матчаў?

– Канкрэтныя гульні не засталіся ў памяці, але беларускія клубы мне знаёмыя. У вас добрыя каманды. Вядома, у першую чаргу я заўсёды сачу за прадстаўнікамі Партугаліі. Але магчымасць выступіць у еўракубках – гэта заўсёды прывілей, які прыцягвае да вас шмат увагі ў футбольнай індустрыі, – сказаў Фігу.