Усе навіны

Андрэй Толмач: «Мінскаму «Дынама» было б цікава ўдзельнічаць у чэмпіянаце Расіі»

28 снежня, 12:48
6

Гендырэктар мінскага «Дынама» Андрэй Толмач падзяліўся меркаваннем аб магчымым удзеле беларускіх каманд у расійскіх чэмпіянатах.

Па выніках сезона каманда выйграла чэмпіянат Беларусі.

– Канкрэтных перамоваў няма. Мусіць, у кулуарах абмяркоўваюцца такія пытанні. Канешне, нам было б цікава прадстаўляць нашу краіну. Але разумею – не толькі нам гэта цікава. Ёсць шэраг іншых беларускіх клубаў, якія сапраўды гэтак жа кажуць, што і яны хацелі б.

Ёсць пэўныя складанасці з пункту гледжання стасункаў з УЕФА і па іншых момантах. Пакуль заўчасна казаць, што гэтая тэма актуальная. Напэўна, нейкія размовы вядуцца, але пакуль ніякай канкрэтыкі няма, – сказаў Толмач.

Паказаць яшчэ 6