Усе навіны

Васілевіч пра «суд» з Кандрацьевым: «Тэма ўжо закрытая, таму тут казаць няма пра што»

29 снежня, 11:19
3

Намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч не стаў каментаваць «суд» з экс-галоўным трэнерам зборнай Беларусі Георгіем Кандрацьевым.

– Кажуць, прыгожых расставанняў не бывае… У прэсу пратачылася інфармацыя аб «судовых» цяжбах АБФФ з галоўным трэнерам зборнай. Разумею, што пытанне далікатнае, але гэтыя звесткі праўдзівыя ці не?

– Скажу, што прыгожыя растанні ўсё ж бываюць. Памятаю, як Вадзім Скрыпчанка самавіта сышоў з ФК «Мiнск» у 2022-м годзе. Яму паступіла падчас сезону прапанова з «Дынама», ён мне адразу ж яе агучыў, не ўтойваў. Дамовіліся, што завяршае чэмпіянат і сыходзіць. Лічу, што гэта прыгожа.

А сітуацыю з Георгіем Пятровічам не буду каментаваць. Тая інфармацыя, якая ёсць у СМІ, праўдзівая. Але тэма ўжо закрытая, таму тут казаць няма пра што, – сказаў Васілевіч.