Усе навіны

У чэмпіянаце Беларусі зноў панізяць столь заробкаў (BELPOL)

29 снежня, 13:34
6

Як паведамляе партал «Зеркало» са спасылкай на BELPOL, у чэмпіянаце Беларусі плануюць панізіць столь заробкаў.

Па дадзеных крыніцы, звязана гэта з няўдалым выступам беларускіх каманд у еўракубках.

Згодна з дакументам, Савет міністраў рэжыму Лукашэнкі рыхтуецца ўнесці змены ў сваю ж пастанову ад 16 мая 2013 года №383 «Аб рэгуляванні аплаты працы работнікаў клубаў па гульнявых відах спорту, якія атрымліваюць падтрымку».

Паводле інфармацыі BELPOL, так званы ўрад плануе знізіць максімальныя заработныя платы футбалістаў, якія выступаюць за беларускія клубы і зборную Беларусі, а таксама трэнераў ды іншых супрацоўнікаў.

Спартсменаў-інструктараў (гульцы клубаў) – з 6800 (2140 долараў – Tribuna.com) да 4900 рублёў (1540 долараў – Tribuna.com).

Спартсменаў-інструктараў нацыянальнай каманды (гульцы нацыянальнай зборнай) – з 18 000 (5660 долараў – Tribuna.com) да 15 000 рублёў (4720 долараў – Tribuna.com).

Галоўных трэнераў – з 14 100 (4430 долараў – Tribuna.com) да 9800 рублёў (3080 долараў – Tribuna.com).

Папярэдняе зніжэнне столі заробкаў здарылася ў пачатку 2023 года.

Нагадаем, лічыцца столь заробкаў у базавай стаўцы, якая 1 студзеня 2024 года вырасце да 250 рублёў (на 6.4%).

Паказаць яшчэ 6