Усе навіны

Пячэнін пакінуў «Арэнбург»

29 снежня, 17:33

Беларускі футбаліст Кірыл Пячэнін скасаваў кантракт з «Арэнбургам». Пра гэта паведаміў спартыўны дырэктар «Арэнбурга» Дзмітрый Андрэеў.

«З Пячэніным скасавалі кантракт. Не склаліся адносіны, зразумелі, што так будзе лепей для ўсіх. Гэта сумеснае з Кірылам рашэнне. Магчыма, яшчэ сыдуць некалькі чалавек», – сказаў Андрэеў.