Усе навіны

Шкурын стаў самым дарагім беларускім гульцом

29 снежня, 19:19
2

Transfermarkt абнавіў кошт гульцоў чэмпіянату Польшчы, у тым ліку і беларускага нападаючага «Сталі» Іллі Шкурына. Кошт футбаліста ацэньваецца ў 1 200 000 долараў. Папярэдняя ацэнка Шкурына на 6 кастрычніка складала 800 000 долараў.

Цяпер Ілля Шкурын – самы дарагі беларускі футбаліст. Ён абагнаў гульца «Астаны» Макса Эбонга (1 млн долараў), а таксама Паўла Савіцкага з «Нёмана», Кірыла Капленку з «Арэнбурга» і Уладзіслава Марозава з мінскага «Дынама» (усе 900 000 долараў).

У бягучым сезоне польскага чэмпіянату Шкурын адзначыўся 8 галамі і 5 галявымі перадачамі.