Усе навіны

Бягуноў, Сядзько і Гаўрыловіч працягнулі кантракты з мінскім «Дынама»

30 снежня, 09:27

Абаронцы мінскага «Дынама» Раман Бягуноў і Аляксей Гаўрыловіч, а таксама паўабаронца Павел Сядзько працягнулі працоўныя пагадненні з клубам.

Бягуноў правёў 26 паядынкаў, забіў 2 мячы, аддаў 3 дзейсныя перадачы.

Гаўрыловіч згуляў у 11 паядынках, забіў адзін мяч.

Сядзько правёў 24 гульні, забіў 6 мячоў і аддаў 4 галявыя перадачы.