Усе навіны

Гвардыёла – найлепшы клубны трэнер 2023 года па версіі IFFHS, Артэта – 6-ы

30 снежня, 14:36

IFFHS прадставіла спіс найлепшых трэнераў клубаў у 2023 годзе.

Перамогу атрымаў коуч «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла, які набраў 281 бал. У тройку ўвайшлі Карла Анчалоці («Рэал») – 56 і былы трэнер «Напалі» Лучана Спалеці – 53.

Гвардыёла разам з «Ман Сіці» 2023-м выйграў АПЛ, Кубак Англіі, Лігу чэмпіёнаў, Суперкубак УЕФА і Чэмпіянат свету сярод клубаў.

Топ-10 найлепшых трэнераў клубаў 2023 года па версіі IFFHS:

1. Пеп Гвардыёла («Манчэстэр Сіці») – 281 бал

2. Карла Анчалоці («Рэал») – 56

3. Лучана Спалеці (экс-коуч «Напалі») – 53

4. Сімоне Індзагі («Інтэр») – 51

5. Фернанда Дыніз («Флуміненсе») – 33

6. Мікель Артэта («Арсенал») – 30

7. Хаві («Барселона») – 26

8. Эндж Пастэкоглу («Селтык» і «Тотэнхэм») – 12

9. Унаі Эмеры («Астан Віла») – 8

10. Юрген Клоп («Ліверпуль») – 6