Усе навіны

Раналду стаў найлепшым бамбардзірам 2023 года, ён забіў 54 мячы

31 снежня, 00:00

Форвард «Аль-Насра» Крышцiяну Раналду стаў найлепшым бамбардзірам у свеце ў 2023 годзе.

За каляндарны год ён забіў 54 галы, чаго не ўдалося дабіцца нікому ў афіцыйных турнірах.

52 галы ў 2023 годзе забілі Хары Кейн з «Баварыі» і Кіліян Мбапэ з «ПСЖ».

Эрлінг Холанд з «Манчэстэр Сіці» ў гэтым каляндарным годзе забіў 50 галоў.

У апошнім матчы 2023 года «Аль-Наср» перамог «Аль-Таавун» (4:1). Раналду вызначыўся на 90+2-й хвіліне.

Статыстыка 38-гадовага партугальца – тут.