Усе навіны

Каманды Алегры выйгралі 76 матчаў у Серыі А з лікам 1:0 – гэта рэкорд турніру

31 снежня, 11:45

Учора, 30 снежня, «Ювентус» мінімальна перамог «Рому» ў матчы 18-га тура чэмпіянату Італіі – 1:0.

Адзіны мяч на рахунку Адрыена Раб'ё, якому асіставаў Душан Улаховіч.

Для галоўнага трэнера «старой сіньёры» Масіміліяна Алегры гэта 76 перамога з такім лікам у Серыі А, што з'яўляецца рэкордам турніру.

Да «Ювентуса» ён узначальваў «Кальяры» (2008-10) і «Мілан» (2010-2014).

«Ці турбуе мяне ярлык corto-muso (тэрмін, які выкарыстоўваюць для апісання перамогі з мінімальнай перавагай – Tribuna.com)? Не, я спадзяюся выйграць яшчэ 152 гульні з лікам 1:0», – сказаў трэнер, каментуючы гэтае дасягненне.

Турынцы ідуць другімі ў турнірнай табліцы, адстаючы ад «Інтэра» на 2 балы.