Усе навіны

Камароўскі працягнуў кантракт з «Іслаччу»

31 снежня, 16:18

37-гадовы беларускі трэнер Дзмітрый Камароўскі на год падоўжыў кантракт з «Іслаччу».

У снежні 2022 года Камароўскі пачаў самастойную трэнерскую кар'еру, узначаліўшы каманду з Мінскай вобласці. Пад яго кіраўніцтвам клуб заняў чацвёртае месца ў чэмпіянаце і прабіўся ў чвэрцьфінал Кубка Беларусі.

Таксама адзначым, што кантракт з клубам падоўжыў увесь трэнерскі штаб Камароўскага.