Усе навіны

Мбапэ з 1 студзеня можа падпісваць папярэднія кантракты з іншымі клубамі, прэтэндэнты – «Рэал» і «Ліверпуль»

1 студзеня, 18:03

Вінгер «ПСЖ» Кіліян Мбапэ з 1 студзеня ўступіў у апошнія 6 месяцаў кантракту з клубам.

Цяпер ён можа падпісваць папярэднія дамовы з іншымі клубамі, каб летам перайсці туды як вольны агент.

Le Parisien паведамляе, што за Мбапэ будуць змагацца «Рэал» і «Ліверпуль».

Мадрыдцы ўжо спрабавалі падпісаць Кіліяна летам 2022-га, на гэты раз яны не будуць запрашаць яго любой цаной. «Ліверпуль» разглядае француза як замену Махамеду Салаху, які мае кантракт да 2025 года.

Была інфармацыя, што Мбапэ ўжо забраніраваў дом у Мадрыдзе. У гэтым сезоне Кіліян забіў 21 гол і зрабіў 2 асістам у 22 матчах. Статыстыка 25-гадовага французскага левага вінгера – тут.

Усе трансферныя навіны чытайце – тут.