Усе навіны

Дэ Хеа – самы дарагі вольны агент па версіі Transfermarkt, Лінгард – другі, Сарыяна – трэці

1 студзеня, 21:12

Партал Transfermarkt апублікаваў спіс самых дарагіх вольных агентаў.

На першым месцы іспанскі галкіпер Давід Дэ Хеа, які з'яўляецца свабодным агентам з пачатку сезона. Яго апошнім клубам быў «Манчэстэр Юнайтэд». Партал ацэньвае яго ў 8 мільёнаў еўра.

Другі ідзе англійскі вінгер Джэсі Лінгард. Transfermarkt ацэньвае яго ў 6 мільёнаў эўра. Мінулы сезон футбаліст правёў у «Нотынгем Форэст». Раней паведамлялася, што МДС зʼяўляецца найболей верагодным варыянтам працягу карʼеры для яго.

На 3-й пазіцыі 32-гадовы італьянскі атакуючы паўабаронца Раберта Сарыяна, апошнім клубам якога была «Балоння». Яго ацанілі ў 1, 5 млн. еўра.

Поўны рэйтынг можна паглядзець – тут.