Все новости

«Ліверпуль» найграў на 7.27 гола ў матчы з «Ньюкаслам» – гэта самы высокі паказчык xG у гісторыі АПЛ

2 студзеня, 10:42

«Ліверпуль» перамог «Ньюкасл» у дамашнім матчы 20-га тура чэмпіянату Англіі – 4:2.

Па статыстыцы Opta, каэфіцыент чаканых галоў мерсісайдцаў (xG) склаў 7.27, тады як госці найгралі на 0.59. xG 7.27 – гэта самы высокі паказчык у матчы АПЛ з пачатку вядзення гэтай статыстыкі ў сезоне 2010/11.

Партал The xG Pholosophy ацэньвае xG «Ліверпуля» у 7.53, а «Ньюкасла» – у 0.7.

У гэтым матчы каманда Юргена Клоппа двойчы біла пенальці (толькі адзін удалося рэалізаваць) і забіла два галы пасля ўдараў у пустыя вароты. Таксама, у першым тайме Дарвін Нуньес выпусціў выхад сам-насам.

У цэлым «Ліверпуль» нанёс 34 удараў па варотах «Ньюкасла», з якіх 15 былі ў створ. «Сарокі» прабілі 5 разоў, тры ўдары прыпалі ў створ. Валоданне мячом – 63% на 37% на карысць «Ліверпуля».