Усе навіны

Аль-Хелайфі спазніўся летам на прэзентацыю Энрыке, таму што хаваўся ў самалёце ад французскай паліцыі

3 студзеня, 21:32

Прэзідэнт «ПСЖ» Насер Аль-Хелайфі спазніўся ўлетку на прэс-канферэнцыю ў гонар прызначэння Луіса Энрыке галоўным трэнерам, таму што хаваўся ў самалёце ад паліцыі, паведамляе Mediapart.

Праваахоўныя органы хацелі дапытаць яго па справе аб выкраданні 42-гадовага Таеба бен Абдэррахмана, які валодаў інфармацыяй, звязанай з перадачай Катару правоў на правядзенне ЧС-2022 і перадачы правоў на трансляцыю ЧС у 2026 і 2030 гадах кампаніі BeIN Media, прэзідэнтам якой Аль-Хелайфі таксама зяўляецца.

Аднак Аль-Хелайфі, які прыляцеў у Парыж на прэзентацыю Энрыке, проста зачыніўся ў сваім самалёце, пакуль катарскія чыноўнікі пагражалі паліцыі і тэлефанавалі міністрам МЗС і МУС Францыі.

У выніку ён усё ж патрапіў на прэс-канферэнцыю праз 2,5 гадзіны.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт спазніўся на прэс-канферэнцыю з-за ператрусаў у кватэры па гэтай справе, але клуб абверг гэтую інфармацыю.