Усе навіны

Мбапэ гатовы выплаціць «ПСЖ» «дзясяткі мільёнаў» еўра, калі сыдзе вольным агентам

4 студзеня, 23:20

Нападаючы «ПСЖ» Кіліян Мбапэ пагадзіўся выплаціць парыжскаму клубу вялікую кампенсацыю ў выпадку сыходу ўлетку ў статусе вольнага агента, паведамляе журналіст Бэн Джэйкабс.

Адзначаецца, што гэтая сума не фіксаваная і залежыць ад таго, калі і як гулец пакіне клуб. Арыентыровачна яна складае 70-80 млн еўра, але таксама існуюць сцэнары, пры якіх Кіліян будзе абавязаны выплаціць значна больш, магчыма, нават удвая.

Калі француз усё ж вырашыць застанецца ў парыжскім клубе, то зноўку будзе мець права на бонус лаяльнасці, частка якога не атрымаў летам мінулага года.

Раней паведамлялася, што Мбапэ з 1 студзеня можа падпісваць папярэднія кантракты з іншымі клубамі, прэтэндэнты – «Рэал» і «Ліверпуль».

Кантракт паміж 25-гадовым французам і «ПСЖ» разлічаны да канца бягучага сезона з опцыяй падаўжэння яшчэ на год.

У гэтым сезоне Мбапэ забіў 22 галы і аддаў 2 асістам у 23 матчах. Статыстыка – тут.