Усе навіны

Мікель Артэта: «Арсенал» адкрыты для трансфернага рынку, але акцэнт на тым, каб выціснуць максімум з гульцоў, якія ў нас ёсць»

6 студзеня, 10:33

Галоўны трэнер «Арсенала» Мікель Артэта распавёў, ці будзе клуб рабіць новыя падпісанні ў зімовае трансфернае акно.

- Ці ёсць шанец, што клуб можа скончыць студзень без трансфераў?

- Гэта магчыма. На жаль, Юрыен (Цімбер – заўв.) выбыў на працяглы тэрмін з-за траўмы. Ён працуе вельмі добра, але ўсё яшчэ далёкі ад трэніровак з камандай.

Гэта наша сітуацыя, і Таміясу павінен будзе з'ехаць (на Кубак Азіі са зборнай Японіі – заўв.). Мы адчыненыя для трансфернага рынка, але акцэнт будзе рабіцца на тым, каб выціснуць максімум з гульцоў, якія ў нас ёсць.

Мы будзем працаваць з клубам, каб зразумець, ці ёсць у нас магчымасці і добрыя варыянты. Але найперш мы засяродзімся на гульцах, якія ў нас ужо ёсць», – сказаў Артэта.

«Арсенал» займае 4-е месца ў АПЛ. Наступны матч – 7 студзеня дома супраць «Ліверпуля» у Кубку Англіі.