Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Дэ Бруйнэ – унікальны, такіх футбалістаў мала, але ён не вырашыць усе праблемы «Ман Сіці»

7 студзеня, 20:44

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла пасля матчу супраць «Хадэрсфілда» (5:0) у Кубку Англіі патлумачыў, чаму Кевін дэ Бруйнэ такі важны для каманды.

«Кевін не вырашыць усе нашыя праблемы. Мы не даможамся вялікіх перамог, калі не будзем адзіныя.

У многіх аспектах мы становімся лепшымі. Я ведаю, што Кевін здольны вытрымаць ціск, але я не хачу ўзвальваць усё на яго плечы, таму што гэта несправядліва ў адносінах да яго. Ён мусіць быць часткай працэсу.

Мы даўно ведаем адно аднаго. У яго ёсць асаблівая, асаблівая здольнасць рабіць тое, што рэдка сустракаецца. У нас ёсць хлопцы, якія ўмеюць рабіць забеганні, і ёсць хлопец, які здольны знайсці прыдатную перадачу. Кевін – выключны, унікальны.

Ён добра згуляў. Мы думалі, што лепш выпусціць яго ў другім тайме, чым у пачатку матча, калі гульня больш шчыльная ў плане прасторы. Цяпер Кевіну трэба назапашваць працу на трэніроўках у большай ступені, чым матчы. Ён яшчэ не гатовы адыграць 90 хвілін, аднак у яго будзе магчымасць выйсці супраць «Ньюкасла».

Мы ў захапленні ад таго, што ён вярнуўся, таму што Кевін дапамагае выйграваць матчы – а такіх футбалістаў мала. Мы здольныя гуляць добра [і без яго], але Кевін, Холанд, Фодэн, Альварэс – гэтыя хлопцы выйграюць матчы. Вось чаму так важна вяртанне Кевіна», – заявіў Гвардыёла.

Нагадаем, што ў матчы супраць «Хадэрсфілда» Дэ Бруйнэ згуляў за «Ман Сіці» упершыню з сярэдзіны жніўня і вызначыўся асістам.

Хаўбэк адсутнічаў з-за траўмы падкаленнага сухажылля і быў вымушаны перанесці аперацыю.

Статыстыка дэ Бруйнэ – тут.