Усе навіны

Аляксей Мяркулаў: «Вярнуцца ў Д1 для «Энергетыка-БДУ» не самамэта»

9 студзеня, 17:35

Галоўны трэнер «Энергетыка-БДУ» Аляксей Мяркулаў падзяліўся меркаваннем пра задачы на будучы сезон. Каманда пачне яго ў Д2 з пасівам у мінус 10 ачкоў.

– Улічваючы тое, што вельмі шмат моладзі было ў камандзе, і тыя абставіны, якія ў траўні склаліся, зрабілі ўсё магчымае і нават больш.

Цяпер нас чакае пераходны год. Пастараемся вярнуцца ў вышэйшую лігу. Але гэта не самамэта. Для нас самае галоўнае, каб футбалісты дадавалі ў майстэрстве і павышалі сваю футбольную адукацыю.

– Будзе няпроста пачынаць у першай лізе з адмоўным балансам ачкоў, мінус 10...

– Гэта вельмі цяжка. Але склалася так, як склалася. Тут нічога не зробіш. Будзем старацца вырашаць свае задачы, – сказаў Меркулаў.