Усе навіны

Скавыш пакінуў «Шахцёр»

10 студзеня, 15:42

Як паведамляе прэс-служба «Шахцёра», беларускі нападаючы Максім Скавыш пакінуў «Шахцёр» па дамове бакоў. Многія крыніцы яшчэ ў канцы снежня 2023 года пісалі пра магчымы пераход Скавыша ў «Тарпеда-БелАЗ».

Максім Скавыш быў гульцом «Шахцёра» з сярэдзіны 2021 года. За гэты час ён згуляў у 79 матчах, забіў 23 мячы і зрабіў 11 асістаў.