Усе навіны

Варакса і Яблонскі працягнулі кантракты з «Нёманам»

12 студзеня, 17:55

19-гадовы паўабаронца Уладзіслаў Варакса і яго 27-гадовы калега Максім Яблонскі працягнулі кантракты з «Нёманам». Новыя пагадненні разлічаны да канца сезона.

Варакса ў мінулым сезоне правёў 1 матч у вышэйшай лізе. Большую частку чэмпіянату Беларусі футбаліст прапусціў з-за траўмы.

Яблонскі правёў 11 матчаў, у якіх аддаў 5 вынiковых перадач. Другую частку сезона гулец прапусціў з-за траўмы.