Усе навіны

Аляксандр Паўлаў: «Хлопцы імкнуцца, і спрабуюць выконваць нашы патрабаванні»

13 студзеня, 20:55

Галоўны трэнер «Віцебска» Аляксандр Паўлаў пракаментаваў таварыскі матч супраць «Дняпро»

– Галоўнае, што можна адзначыць пасля заканчэння гульні – хлопцы імкнуцца, і спрабуюць выконваць усе нашы патрабаванні. Няма мяжы дасканаласці, таму працягнем працаваць! Вынік заканамерны. Усіх з пачаткам хоць і падрыхтоўчага, але сезону! – сказаў Паўлаў.