Усе навіны

Ісахаку з «Лестэру», які адмовіўся ад выкліку ў зборную Ганы на Кубак Афрыкі, дыскваліфікавалі на месяц у матчы за клуб

15 студзеня, 13:19

Форвард «Лестэру» Абдул Ісахаку атрымаў чырвоную картку ў матчы 27-га тура чэмпіёншыпа супраць «Кавентры» (1:3).

За гэта футбаліст атрымаў дыскваліфікацыю на 3 гульні, і зараз зможа згуляць ажно супраць «Уотфарда» 10 лютага.

Раней Абдул адмовіўся ад выкліку ў зборную Ганы на Кубак Афрыкі, каб застацца ў «Лестэры». Турнір пройдзе з 13 студзеня да 11 лютага.

У гэтым сезоне Ісахаку вызначыўся 2 галамі і 7 асістамі ў 24 матчах за клуб. Поўная статыстыка 19-гадовага нападаючага тут.