Усе навіны

Дэ Росі можа замяніць Маўрынью на пасадзе галоўнага трэнера «Ромы»

15 студзеня, 14:20

У бліжэйшы час у «Роме» можа адбыцца трэнерская перастаноўка.

Як паведамляе Football Italia са спасылкай на Sportmediaset, кіраўніцтва клуба незадаволена працай Жазэ Маўрынью і вынікамі, якія яго каманда дэманструе ў апошніх матчах. Патэнцыйным пераемнікам партугальца можа стаць былы гулец «джаларосі» Даніэле Дэ Росі.

На працягу апошняга месяца «Рома» правяла 7 матчаў, у якіх пацярпела чатыры паразы, атрымала дзве перамогі і двойчы згуляла ўнічыю. Гэты няўдалы адрэзак прывёў да вылету з Кубка Італіі і пагаршэння турнірнага становішча ў Серыі А, дзе рымляне ўжо выпалі з еўракубкавай зоны.

Даніэле Дэ Росі – былы паўабаронца і капітан «Ромы». Амаль усю гульнявую кар'еру ён правёў у родным клубе, пасля чаго пачаў трэнерскую дзейнасць. Дэ Росі быў асістэнтам Раберта Манчыні на Еўра-2020, а таксама правёў 17 матчаў на чале СПАЛ з Серыі В – 8 паражэнняў, 6 нічыіх і толькі 3 перамогі.