Усе навіны

Алос у апытанні FIFA назваў Месі найлепшым гульцом свету

16 студзеня, 11:31

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос прыняў удзел у апытанні FIFA на вызначэнне найлепшага футбаліста свету.

Іспанец найлепшым назваў нападаючага «Інтэр Маямі» Ліянэля Месі. На другое месца вызначыў свайго суайчынніка з «Манчэстэр Сіці» Родры. Тройку замкнуў яго аднаклубнік Эрлінг Холанд.