Усе навіны

Амельянчук пакінуў «Энергетык-БДУ»

16 студзеня, 19:00

Беларускі трэнер Сяргей Амельянчук пакінуў «Энергетык-БДУ». Пра гэта паведаміла прэс-служба клуба.

У сезоне-2023 вышэйшай лігі «Энергетык-БДУ» заняў 14-е месца, прайграў у стыках «Віцебску» і вылецеў у першую лігу.

Як раней паведамляў Telegram-канал «Вуха», Амельянчук можа стаць памочнікам галоўнага трэнера ў «Телаві» з чэмпіянату Грузіі.