Усе навіны

Айдын Кажахмет: «Чэмпіянаты Беларусі і Казахстана прыблізна роўныя»

17 студзеня, 11:01

Казахстанскі журналіст Айдын Кажахмет расказаў пра адмену лімітаў на легіянераў у родным чэмпіянаце.

– Мне складана сказаць, што яго адмянілі. Правільней сказаць, што яго пашырылі. У заяўцы ўсё роўна павінна быць 13 казахстанскіх футбалістаў і не больш за 12 легіянераў. Проста на поле адначасова зараз можа быць неабмежаваную колькасць замежнікаў – хоць усе 11 (у мінулым сезоне на полі маглі знаходзіцца адначасова толькі сямёра – Tribuna.com).

Але насамрэч, калі параўноўваць з мінулым сезонам, гэта нязначная змена. Проста раней у нас існавала градацыя: можна было заявіць 8 замежнікаў і яшчэ 4 дадаткова з краінаў ЕАЭС. Па сутнасці, з рэгламенту проста знікла такое паняцце, як гульцы з краін ЕАЭС.

– Якім чынам, на ваш погляд, зменіцца футбольны рынак у Казахстане пры новых правілах ліміту легіянераў?

– Гульцоў з краін ЕАЭС, адназначна, стане менш, таму што яны прыраўнаваны да астатніх іншаземцаў. Дарэчы, у першай лізе ў нас таксама змяніліся правілы – зараз там змогуць гуляць толькі футбалісты з Казахстана.

А ў прэм'ер-лізе відавочна скараціцца колькасці расiян, таму што многія з тых, хто прыязджаў раней, былі, мякка кажучы, невысокага ўзроўню. Зразумела, што добрыя беларускія гульцы будуць па-ранейшаму запатрабаваны.

Напрыклад, нядаўна «Ялімай» заключыў кантракты з Корзунам і Золатавым. Ведаю, што галоўны трэнер Андрэй Карповіч паляваў на Мікалая два гады, яшчэ калі трэніраваў «Актобе». То бок, гэта якасныя футбалісты, якія вытрымаюць любую канкурэнцыю: з афрыканцамі, бразільцамі…

Да таго ж у іх ёсць перавага – ім лёгка адаптавацца: да чэмпіянату, менталітэту, бытавых умоў, надвор'я. Так што такія гульцы па-ранейшаму будуць запатрабаваны.

Аднак з усіх беларусаў, якія гулялі ў нашым чэмпіянаце ў мінулым сезоне, калі не памыляюся, толькі Плотнікаў і Эбонг рэгулярна прыцягваліся ў зборную. На мой погляд, чэмпіянаты Беларусі і Казахстана прыблізна роўныя па сіле. Таму калі ў далейшым да нас будуць прыязджаць беларусы, якія не з'яўляюцца гульцамі зборнай ці хаця б кандыдатамі ў яе, да іх якасці будуць узнікаць пытанні.

Карыстаючыся выпадкам, хачу перадаць прывітанне Ігару Крывушэнку, з якім мы пазнаёміліся летась. У рамках праекту Super Bol мы аб'ехалі з ім увесь Казахстан і зносіны з Ігарам Мікалаевічам пакінулі ў мяне масу прыемных уражанняў. Таму ад усёй душы жадаю яму ўдачы ў БАТЭ, – сказаў Кажахмет.