Усе навіны

Хаві: «У той дзень, калі гульцы перастануць падтрымліваць мяне, я збяру свае рэчы і з'еду дадому»

17 студзеня, 19:20

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві ўпэўнены, што падапечныя падтрымліваюць яго.

«У той дзень, калі гульцы перастануць падтрымліваць мяне, я збяру свае рэчы і зʼеду дадому. Паразы ў фінале, асабліва ад «Рэала», прычыняюць боль і ціснуць. Але каманда моцная, ігракі вераць у наш праект. Гэта праўда, што на днях мы згулялі вельмі дрэнна, але мы жадаем выправіць сітуацыю і паўтарыць поспех мінулага сезона.

У першы год (сезон 2021/22, калі Хаві ўзначаліў «Барсу» – заўв. Tribuna.com) мэтай было чацвёртае месца, але мы сталі другімі. У мінулым годзе мэтай была перамога ў чэмпіянаце Іспаніі, але мы выйгралі яшчэ і Суперкубак.

У гэтым сезоне стаіць задача выйграваць тытул. Мы выйшлі ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, і нягледзячы на паражэнне ў Суперкубку, мы блізкія да поспеху», – сказаў Хаві.

Нагадаем, учора зʼявілася інфармацыю аб незадаволенасці некаторых гульцоў «Барселоны» крытыкай з боку трэнера.

У наступным матчы каталонцы згуляюць супраць «Уніяністас Саламанка» з трэцяга дывізіёна Іспаніі.