Усе навіны

На праглядзе ў «Гомелі» знаходзіцца гулец зборнай Туркменістана

18 студзеня, 18:08

Як паведамляе «Беларускі футбол», гулец туркменістанскага «Ахала» Мейліс Дзініеў знаходзіцца на праглядзе ў Гомелі.

Дзініеў згуляў адзін матч за зборную Туркменістана на Кубку Цэнтральнай Азіі супраць зборнай Таджыкістана. Таксама нападаючы правёў 3 сустрэчы за нацыянальную каманду на Кубку Азіі U23.

У 2022 годзе Дзініеў станавіўся чэмпіёнам Туркменістана ў складзе «Ахала». Гулец прыняў удзел у шасці сустрэчах азіяцкай Лігі Чэмпіёнаў у гэтым сезоне, ён адзначыўся адным асістам.