Усе навіны
Photo

Хендэрсан перайшоў у «Аякс»

18 студзеня, 23:33

«Аякс» абвясціў аб падпісанні паўабаронцы Джордана Хендэрсана.

Амстэрдамцы падпісалі англiчанiна вольным агентам, бо ён скасаваў кантракт са сваім папярэднім клубам «Аль-Ітыфакам». Саўдыты купілі яго ў «Ліверпуля» летам мінулага года за 14 мільёнаў еўра.

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж «Аяксам» і Хендэрсанам разлічана да лета 2026 года. 33-гадовы хаўбек выступіць за нідэрландскі клуб пад 6-м нумарам.

Была інфармацыя, што за паўгода футбаліст не атрымаў ніводнага заробку ў Саудаўскай Аравіі, які складаў 350 тысяч фунтаў у тыдзень, паколькі сам адтэрмінаваў яго атрыманне.

Хендэрсан у гэтым сезоне аддаў 5 асістаў у 19 матчах. Статыстыка – тут.

Tribuna.com збірае інфармацыю аб зімовых трансферах, усе навіны па тэме чытайце – тут.